Грамадска-асветніцкі рух «Дрэва волі» створаны па ініцыятыве актыўных грамадзян і валанцёраў з Украіны і іншых краін.
Мы — супольнасць аднадумцаў, якія імкнуцца пабудаваць Новую Украіну, квітнеючую краіну свабодных людзей. Дзяржаву, якая будзе існаваць для сваіх грамадзян, абараняць правы кожнага і забяспечваць ўсім роўныя магчымасці. Мы верым, што паспяховы прыклад пабудовы грамадзянскай супольнасці ва Украіне можа абудзіць падобныя змены ў Беларусі.
Мы арганізацыя, якая лічыць, што веды з'яўляюцца важным элементам здаровага грамадства. Мы ўпэўненыя, што Украіна павінна набыць форму і змест, якія будуць прывабнымі для яе грамадзян, для вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцый. Усе гэтыя змены могуць быць дасягнуты шляхам укаранення паспяховага вопыту заходніх краін.
Калі вы падзяляеце нашы каштоўнасці, якія адлюстраваны ў нашым маніфэсце, гатовы быць актыўнымі і прысвяціць свой час удзелу ў праекце «Дрэва Волi» - вы можаце далучыцца да нас на платформе Discord, націснуўшы кнопку «Далучыцца».